Віншаванне народнаму артысту Расіі Ігару Касталеўскаму з юбілеем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народнага артыста Расійскай Федэрацыі Ігара Касталеўскага.

    "Сваім яркім талентам, запамінальнымі характарнымі ролямі ў кіно і на тэатральнай сцэне Вы па праву заслужылі ўсенародную любоў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што адданасць прафесіі і выключнае майстэрства здабылі Ігару Касталеўскаму прызнанне не толькі ў Расіі, але і за яе межамі. "Няхай ваша шматгранная творчасць і ў далейшым дорыць публіцы радасць і натхненне, садзейнічае ўмацаванню культурных сувязей паміж нашымі народамі", - пажадаў ён.