Віншаванне народнаму артысту Расіі Арыстарху Ліванаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народнага артыста Расіі Арыстарха Ліванава.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за гады актыўнай і плённай дзейнасці акцёру ўдалося стварыць мноства яркіх разнапланавых вобразаў у спектаклях, фільмах і тэлесерыялах, заслужыць шырокае прызнанне і шчырую любоў гледачоў.

    "Няхай Вашы работы і ў далейшым дораць публіцы радасць і натхненне, садзейнічаюць умацаванню культурных сувязей паміж народамі Беларусі і Расіі", - гаворыцца ў віншаванні.