Віншаванне народнаму артысту Расіі Аляксандру Міту з 85-годдзем

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Аляксандра Міту з 85-годдзем.

    "Шматгранны талент і навышэйшы прафесіяналізм дазволілі Вам стаць адным з выдатных кінарэжысёраў сучаснасці. Уменне знайсці шлях да сэрца гледача з'явілася асновай для стварэння фільмаў, якія вызначаюцца псіхалагічнай глыбінёй і жыццёвай праўдзівасцю, сталі класікай айчыннага і сусветнага кінематографа", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі Аляксандра Міту ведаюць і цэняць як чалавека, глыбока захопленага любімай справай, які нястомна імкнецца да пакарэння новых творчых вяршынь.