Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне народнаму артысту Беларусі Віктару Манаеву з 60-годдзем

7 жніўня 2018 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Віктара Манаева з 60-годдзем. 

"Сваёй плённай творчай дзейнасцю Вы заваявалі любоў і павагу ўдзячных гледачоў. Кожная пастаноўка з Вашым удзелам уражвае высокім узроўнем прафесіяналізму, прыцягвае глыбінёй, выразнасцю і душэўнай адкрытасцю, пакідае незабыўныя ўражанні ў сэрцах шматлікіх паклоннікаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўклад Віктара Манаева ў стварэнне, захаванне і папулярызацыю традыцый нацыянальнай тэатральнай школы з'яўляецца прыкладам для маладых артыстаў, сапраўдным гонарам праслаўленай Купалаўскай сцэны і ўзорам шчырага служэння сваёй краіне. "Упэўнены, што Ваша бязмежная адданасць мастацтву і ў далейшым будзе садзейнічаць працвітанню беларускай культуры", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт пажадаў Віктару Манаеву моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, натхнення, шчасця і дабрабыту.

© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь