Віншаванне народнаму артысту Беларусі Васілю Раінчыку

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Васіля Раінчыка з 70-годдзем.

    "Ваша плённая дзейнасць прайшла выпрабаванне часам, стала культурным здабыткам Беларусі і прадаўжае служыць эталонам прафесійнага майстэрства", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што самабытны талент і адданасць сваёй справе далі магчымасць Васілю Раінчыку ствараць музычныя шэдэўры, якія сталі сапраўднымі візітнымі карткамі беларускай эстрады.

    "Упэўнены, што вы яшчэ доўгія гады будзеце радаваць шматлікіх паклоннікаў цікавымі творчымі праектамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.