Віншаванне народнаму артысту Беларусі Валерыю Іванову

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Валерыя Іванова з 70-годдзем.

    "Ваша жыццё непарыўна звязана з музычным мастацтвам Беларусі. Напісаныя вамі песні вылучаюцца адметным меладызмам і ўпрыгожваюць рэпертуар спевакоў розных пакаленняў. Сваёй актыўнай творчай дзейнасцю і працаздольнасцю вы заваявалі ўсенародную любоў і павагу", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што яскравы талент і прафесіяналізм Валерыя Іванова яшчэ доўгія гады будуць запатрабаванымі, а самаадданае служэнне нацыянальнай культуры і Радзіме стане прыкладам для моладзі.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбіляру творчага натхнення, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.