Віншаванне народнаму артысту Беларусі Сяргею Франкоўскаму

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Сяргея Франкоўскага з 55-годдзем.

    "Кожны Ваш выхад на сцэну - гэта заўсёды нязменны поспех. Паклоннікі і знаўцы опернага мастацтва па праву лічаць Вас адным з выдатных майстроў вакалу сучаснасці. Сваім тэмпераментам, унікальным голасам, непаўторнай артыстычнай манерай Вы зачароўваеце гледачоў. Высокае пачуццё стылю, глыбіня пранікнення і вобразы дазваляюць Вам шчыра перадаваць драматызм сцэнічнага дзеяння і характар герояў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што шматгранны талент Сяргея Франкоўскага, адданасць мастацтву і далей будуць узорам і крыніцай натхнення для ўзыходзячых зорак беларускай оперы. Ён пажадаў народнаму артысту моцнага здароўя, радасці, доўгіх гадоў жыцця і новых творчых вяршынь.