Віншаванне народнаму артысту Беларусі Дзмітрыю Смольскаму з 80-годдзем

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 80-годдзем народнага артыста Беларусі Дзмітрыя Смольскага.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з імем Дзмітрыя Смольскага звязаны значныя дасягненні беларускай кампазітарскай школы.

    "Сваім яркім талентам, высокім прафесіяналізмам і самаадданым служэннем мастацтву Вы заваявалі сэрцы шматлікіх паклоннікаў як на радзіме, так і за яе межамі. Слоў шчырай удзячнасці заслугоўвае Ваша педагагічная дзейнасць, работа па выхаванні таленавітай моладзі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што артыст і ў далейшым будзе ўзбагачаць нацыянальную скарбніцу айчыннай музычнай культуры.