Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне народнаму артысту Беларусі Арнольду Памазану

14 чэрвеня 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Арнольда Памазана з юбілеем.

"Дзякуючы шматграннаму таленту і вялікай акцёрскай запатрабаванасці вы зрабілі значны ўклад у развіццё беларускага тэатра і кіно. Створаныя вамі яркія вобразы ў тэатральных пастаноўках і мастацкіх фільмах, якія заваявалі шырокае прызнанне гледачоў, прасякнуты глыбокім веданнем чалавечых характараў і бездакорным артыстычным густам, - гаворыцца ў віншаванні. - Ваша надзвычай багатая творчая біяграфія і адданае служэнне сцэне з'яўляюцца выдатным прыкладам для моладзі, выклікаюць павагу калег і захапленне шматлікіх паклоннікаў".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Арнольду Памазану моцнага здароўя, невычэрпнай творчай энергіі і новых цікавых роляў.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь