Віншаванне народнаму артысту Беларусі Андрэю Мдзівані

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 80-годдзем народнага артыста Беларусі Андрэя Мдзівані.

    "За гады актыўнай творчай дзейнасці Вы ўнеслі важкі ўклад у фарміраванне і развіццё нацыянальнай кампазітарскай і выканальніцкай школы", - гаворыцца ў віншаванні.
     
    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што працы кампазітара вылучаюцца асаблівай глыбінёй і шчырасцю, уражваюць, захапляюць гледачоў і назаўсёды застаюцца ў іх сэрцах. "Многія з Вашых выхаванцаў сталі выдатнымі музыкантамі і сёння з гордасцю называюць Вас сваім настаўнікам, дастойна прадстаўляюць Беларусь за мяжой", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што талент і бязмежная адданасць Андрэя Мдзівані мастацтву і ў далейшым будуць спрыяць росквіту беларускай культуры.