Віншаванне народнаму артысту Беларусі Аляксандру Анісімаву з 70-годдзем

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава з 70-годдзем.

    "Валодаючы асобай артыстычнай энергетыкай, якая зачароўвае публіку, вы дасягнулі вяршынь дырыжорскага майстэрства і ўнеслі адметны ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнай і сусветнай музычнай культуры, - гаворыцца ў віншаванні. - Пад вашым кіраўніцтвам у выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра шэдэўры класічнай і сучаснай музыкі набываюць новае арыгінальнае гучанне і глыбіню".

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзякуючы таленту і актыўнай асветніцкай дзейнасці Аляксандра Анісімава ўсё больш людзей розных пакаленняў у Беларусі і за яе межамі адкрываюць для сябе каштоўнасць і значнасць высокага акадэмічнага мастацтва.