Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне народнай артыстцы СССР Сафіі Ратару

7 жніўня 2017 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку СССР, Украінскай ССР і Малдаўскай ССР, Героя Украіны Сафію Ратару.

"Ваш унікальны талент, непаўторная манера выканання, абаянне і прыгажосць заслугоўваюць шчырага захаплення. Дзякуючы яркай індывідуальнасці і адданасці любімай справе Вы заваявалі сэрцы мільёнаў паклоннікаў, сталі адной з самых вядомых спявачак сучаснасці", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што творчасць спявачкі добра ведаюць і ў Беларусі. "Упэўнены, Вы і далей будзеце дарыць знатакам мастацтва радасць і цудоўны настрой, садзейнічаць умацаванню дружбы паміж нашымі краінамі на ніве культуры", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь