Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне народнай артыстцы СССР Але Пугачовай з юбілеем

15 красавіка 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку СССР Алу Пугачову з юбілеем.

"Дзякуючы гарманічнаму спалучэнню шматграннага таленту і высокага прафесійнага майстэрства Вы з'яўляецеся адной з самых яркіх зорак у гісторыі эстраднага мастацтва, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Ваша творчасць, напоўненая асаблівай душэўнай цеплынёй і глыбокім сэнсам, робіць жыццё людзей духоўна багацейшым, знаходзіць жывы водгук у сэрцах шматлікіх паклоннікаў па ўсім свеце. Пацвярджэнне таго - нязменная цікавасць гледачоў да кожнага канцэрта з Вашым удзелам".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі Алу Пугачову любяць і цэняць як цудоўную спявачку, аўтара мноства песенных хітоў і праектаў, абаяльнага і шчырага ў разважаннях чалавека. Прэзідэнт пажадаў спявачцы моцнага здароўя, поспехаў у рэалізацыі ўсіх планаў, шчасця і дабрабыту.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь