Віншаванне народнай артыстцы РСФСР Жанне Болатавай з юбілеем

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Жанну Болатаву з юбілеем.

    "Вы належыце да выдатнай плеяды акцёраў, без якіх цяжка ўявіць сучаснае мастацтва. Шчырасць, абаянне і непаўторны творчы стыль здабылі Вам любоў шырокай публікі і прызнанне калег. Вашы работы вызначаюцца глыбокім веданнем чалавечых характараў і бездакорным мастацкім густам", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што творчасць Жанны Болатавай высока цэняць і ў Беларусі, а яе імя шырока вядома паклоннікам савецкага і расійскага тэатра і кіно.