Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне народнай артыстцы РСФСР Валянціне Талызінай

22 студзеня 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку РСФСР Валянціну Талызіну.

"Яркі талент і выключная індывідуальнасць дазволілі Вам стварыць дзіўныя мастацкія вобразы, якія палюбіліся мільёнам гледачоў. Кожная Ваша роля - гэта спалучэнне неверагоднай энергіі, жаноцкасці і багатага ўнутранага свету", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што шматлікія паклоннікі Валянціны Талызінай у Беларусі цэняць яе бездакорнае акцёрскае майстэрства і нязменную адданасць высокім ідэалам служэння мастацтву.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь