Віншаванне народнай артыстцы РСФСР Валянціне Талызінай

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Валянціну Талызіну з юбілеем.

    «У Беларусі Вас ведаюць і высока цэняць як выдатную актрысу і цудоўнага чалавека, чыя творчасць садзейнічае збліжэнню нашых брацкіх народаў», - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Прэзідэнт пажадаў артыстцы здароўя, невычэрпных душэўных і творчых сіл, шчасця і дабрабыту.