Віншаванне народнай артыстцы РСФСР Святлане Немаляевай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку РСФСР Святлану Немаляеву.

    "Дзякуючы прыроднаму абаянню, артыстызму і выключнаму акцёрскаму майстэрству, Вы заваявалі шчырую любоў і прызнанне публікі не толькі ў Расіі, але і за яе межамі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў актрысе, каб яе плённая дзейнасць і ў далейшым дарыла гледачам радасць і добры настрой, садзейнічала ўмацаванню культурных сувязей паміж народамі Беларусі і Расіі.