Віншаванне народнай артыстцы РСФСР Надзеі Бабкінай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Надзею Бабкіну з юбілеем.

    "Дзякуючы высокаму прафесійнаму майстэрству, бязмежнай любові да славянскай культуры і адданасці сваёй справе Ваша творчасць па праву ўвайшла ў залаты фонд сучаснага эстраднага мастацтва, - гаворыцца ў віншаванні. - Перакананы: Ваша шматграння дзейнасць і ў далейшым будзе аб'ядноўваць людзей розных пакаленняў і краін, садзейнічаць актыўнаму дыялогу паміж народамі Беларусі і Расіі".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Надзеі Бабкінай моцнага здароўя, поспехаў у рэалізацыі ўсіх планаў, шчасця, міру і дабра.