Віншаванне народнай артыстцы РСФСР Ірыне Скобцавай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку РСФСР Ірыну Скобцаву.

    "Дзякуючы выключнаму акцёрскаму майстэрству, непаўторнаму творчаму стылю, уменню глыбока і тонка разумець характары сваіх персанажаў Вы заваявалі шчырую любоў і прызнанне многіх пакаленняў гледачоў", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што выразныя і вытанчаныя вобразы, створаныя актрысай у кіно і на тэатральных падмостках, увайшлі ў скарбніцу савецкага і расійскага мастацтва. "Няхай Ваша плённая дзейнасць і ў далейшым дорыць людзям радасць і добры настрой, садзейнічае ўмацаванню культурных сувязей паміж нашымі народамі", - гаворыцца ў віншаванні.