Віншаванне народнай артыстцы РСФСР Але Дзямідавай з юбілеем

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Алу Дзямідаву з юбілеем.

    "Вы ўнеслі важкі ўклад у развіццё савецкага і расійскага тэатра і кіно. Яркая індывідуальнасць, бездакорны мастацкі густ, высокі прафесіяналізм здабылі Вам шчырую любоў публікі, павагу і прызнанне калег", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што шматгранная творчая дзейнасць Алы Дзямідавай і ў далейшым будзе дарыць яе паклоннікам радасць і натхненне, служыць умацаванню культурных сувязей Беларусі і Расіі.