Віншаванне народнай артыстцы Расіі Валерыі Пярфілавай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Валерыю Пярфілаву з юбілеем.

    "Чароўны голас, непаўторная манера выканання, яркая індывідуальнасць і талент дапамаглі Вам дасягнуць прафесійных вышынь, заваяваць аўтарытэт і шчырую любоў публікі не толькі ў Расіі, але і далёка за яе межамі", - гаворыцца ў віншаванні.

    "У Беларусі Ваша творчасць карыстаецца шырокай папулярнасцю. Упэўнены, Вы і ў далейшым будзеце радаваць гледачоў новымі песнямі і цікавымі праектамі, садзейнічаць умацаванню дружбы паміж нашымі народамі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў Валерыі Пярфілавай здароўя, шчасця, міру і дабрабыту.