Віншаванне народнай артыстцы Расіі Таццяне Догілевай з юбілеем

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Таццяну Догілеву з юбілеем.

    "У Беларусі Вас ведаюць і любяць як таленавітую актрысу, якая сыграла мноства яркіх роляў. Запамінальныя вобразы, створаныя Вамі ў тэатры і кіно, вызначаюцца выразнасцю, унутранай сілай і абаяннем", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што і ў далейшым Таццяна Догілева будзе радаваць гледачоў новымі і цікавымі работамі.