Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне народнай артыстцы Беларусі Зінаідзе Зубковай

3 лістапада 2018 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Зінаіду Зубкову з юбілеем.

"Больш за 55 гадоў Вы самааддана служыце сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Вашы талент і высокае прафесійнае майстэрства заўсёды знаходзяць удзячны водгук у сэрцах гледачоў, служаць прыкладам для маладых артыстаў. На тэатральных падмостках і ў кіно Вамі створаны яркія і незабыўныя вобразы, якія нязменна пакідалі ў публікі моцныя пачуцці і ўражанні", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што плённая творчая дзейнасць Зінаіды Зубковай, накіраваная на захаванне і развіццё лепшых традыцый айчыннага мастацтва, і ў далейшым будзе садзейнічаць працвітанню беларускай культуры.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь