Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне народнай артыстцы Беларусі Вользе Дзянісавай

25 лютага 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння народную артыстку Беларусі Вольгу Дзянісаву.

"Больш за паўстагоддзя Вы самааддана служыце сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага. За гэты час Вамі сыграна шмат роляў у тэатры і кіно, створана цэлая галерэя незабыўных мастацкіх вобразаў, якія ўзбагацілі нацыянальную скарбніцу айчыннай культуры. Кожная Ваша работа вызначаецца прафесіяналізмам, вабіць глыбінёй, выразнасцю і душэўнай адкрытасцю, пакідае незабыўныя ўражанні ў сэрцах шматлікіх паклоннікаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што Вольга Дзянісава і ў далейшым будзе працаваць гэтак жа плённа і натхнёна. Ён пажадаў народнай артыстцы моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, шчасця і дабрабыту.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь