Віншаванне народнай артыстцы Беларусі Вользе Дзянісавай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Вольгу Дзянісаву з юбілеем.

    "Ваша творчая дзейнасць і вернасць Нацыянальнаму акадэмічнаму драматычнаму тэатру імя М.Горкага з'яўляюцца прыкладам самаахвярнага служэння тэатральнаму мастацтву і адданасці выбранай прафесіі. Сыграныя Вамі ролі ў спектаклях па творах беларускай, рускай і замежнай класікі, а таксама п'есах сучасных драматургаў па праву ўваходзяць у залаты фонд культуры Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.