Віншаванне народнай артыстцы Беларусі Святлане Лясун

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку Беларусі Святлану Лясун.

    "Ваша шматгадовая плённая дзейнасць з'яўляецца яркай старонкай у гісторыі Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча. Дзякуючы віртуознаму выканальніцкаму майстэрству, своеасаблівай інтэрпрэтацыі твораў розных эпох, стыляў і жанраў Вы сталі прыкладам для маладых артыстаў, заслужылі любоў і павагу шматлікіх паклоннікаў у нашай краіне і за яе межамі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт пажадаў народнай артыстцы моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, шчасця і дабрабыту.