Віншаванне народнай артыстцы Беларусі Наталлі Рудневай

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку Беларусі Наталлю Рудневу.

    "Сваёй шматгадовай творчай дзейнасцю ў Вялікім тэатры Беларусі, талентам, адданасцю беларускаму музычнаму мастацтву Вы заслужылі прызнанне калег і любоў гледачоў як на Радзіме, так і за яе межамі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яркія вобразы, створаныя Наталляй Рудневай на сцэне опернага тэатра, і шматлікія канцэртныя праграмы па праву ўваходзяць у скарбніцу нацыянальнай культуры.