Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне народнай артыстцы Беларусі Ядвізе Паплаўскай

1 мая 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Ядвігу Паплаўскую з юбілеем.

"Дзякуючы выключнаму таленту і працаздольнасці Вы сталі ўзорам высокага прафесійнага майстэрства, прыкладам адданага і нястомнага служэння нацыянальнаму мастацтву", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што шматгадовая плённая творчая дзейнасць артысткі з'яўляецца яркай старонкай у гісторыі беларускай эстрады. "Кожнай песні Вы аддаяце часцінку свайго сэрца, зачароўваючы слухачоў не толькі цудоўным голасам, але і багаццем пачуццяў, дзіўнай прыгажосцю жаночай душы, здольнай спадзявацца, верыць і любіць", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ядвізе Паплаўскай моцнага здароўя, поспехаў і дабра.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь