Віншаванне Мун Чжэ Іну з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Карэя

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Мун Чжэ Іна з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Карэя.

    "Упэўнены, што дзейнасць на гэтай адказнай пасадзе будзе садзейнічаць паспяховаму развіццю і далейшаму працвітанню Вашай дзяржавы", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў зацікаўленасць у пашырэнні плённага двухбаковага ўзаемадзеяння ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і іншых сферах на карысць народаў дзвюх краін.