Віншаванне Міхаілу Гуцарыеву з 60-годдзем

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню савета дырэктараў АТ "Прамыслова-фінансавая група "САФМАР", старшыню савета дырэктараў ПАТ НК "РусНафта" Міхаіла Гуцарыева з 60-годдзем.

    "Дзякуючы энергіі, мэтанакіраванасці, багатаму вопыту Вам удалося дабіцца поспехаў у шматлікіх пачынаннях, ажыццявіць прадпрымальніцкі і творчы таленты, - гаворыцца ў віншаванні. - Высока цаню Вашы асабістыя, прафесійныя і дзелавыя якасці і заўсёды з вялікай увагай стаўлюся да праектаў, якія Вы рэалізуеце".

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што работа Міхаіла Гуцарыева ў Беларусі і ў далейшым будзе з'яўляцца прыкладам паспяховага двухбаковага супрацоўніцтва і ўзаемавыгадных інвестыцый. Ён пажадаў яму моцнага здароўя, удачы, ажыццяўлення ўсіх планаў, шчасця і дабрабыту.