Віншаванне Мітрапаліту Філарэту з днём нараджэння

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Філарэта, Пачэснага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з днём нараджэння.

    "Сваім служэннем Вы ўнеслі вялікі ўклад у развіццё Беларускай праваслаўнай царквы. Ваш агульнапрызнаны аўтарытэт заўсёды дапамагаў у вырашэнні важных дзяржаўна-царкоўных пытанняў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Мітрапаліт Філарэт па праву з'яўляецца самым пачэсным іерархам у Беларусі, яго вопыт архіпастыра і настаўніка запатрабаваны ў сучасных умовах і дапамагае ўмацаванню духоўнага адзінства беларускага грамадства.