Віншаванне Мітрапаліту Філарэту, пачэснаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Філарэта, пачэснага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з 85-годдзем.
"Ваша шматгадовае архіпастырскае служэнне Праваслаўнай Царкве ўнесла неацэнны ўклад у фарміраванне фундаменту суверэннай Беларусі. Вы былі разам з народам у перыяд станаўлення незалежнасці, вырашалі важныя пытанні не толькі на духоўнай ніве, але і ў сацыяльнай сферы, дапамагалі развіваць паўнацэнныя партнёрскія адносіны паміж царквой і дзяржавай, выбудоўваць міжканфесійны дыялог. Вы застаяцеся сапраўдным прыкладам маральнасці, мудрасці, хрысціянскай пакоры, міласэрнасці і справядлівасці", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мітрапаліту Філарэту моцнага здароўя, шмат духоўных і цялесных сіл, доўгіх гадоў жыцця і дапамогі Божай у высакародным служэнні Беларусі і праваслаўю. "Няхай і ў далейшым Вашы малітвы напаўняюць сэрцы беларусаў верай, надзеяй, любоўю", - падкрэсліў Прэзідэнт.