Віншаванне Мітрапаліту Філарэту, пачэснаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Філарэта, пачэснага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з днём нараджэння.

    "Усё сваё жыццё вы прысвяцілі захаванню хрысціянскіх традыцый, стаўшы добрым і мудрым настаўнікам для многіх тысяч прыхаджан і свяшчэннікаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі высока цэняць заслугі Мітрапаліта Філарэта ва ўстанаўленні міжканфесійнага дыялогу. "З'яўляючыся адным з самых аўтарытэтных іерархаў у праваслаўным свеце, вы ўнеслі значны ўклад у адраджэнне Беларускай праваслаўнай царквы, зрабілі многае для ўмацавання дзяржаўна-царкоўных адносін. Няхай і ў далейшым вашы мудрасць і малітвы дапамагаюць людзям у пошуку жыццёвых арыенціраў і імкненні да новых здзяйсненняў", - пажадаў Прэзідэнт.