Віншаванне Мітрапаліту Філарэту, пачэснаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Філарэта, пачэснага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з Днём тэзаімянінаў.

    "Ваша шматгадовае архіпастырскае служэнне ў імя беларускага грамадства і Праваслаўнай Царквы з удзячнасцю і цеплынёй успрымаецца грамадзянамі нашай краіны, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - У вачах тысяч людзей Вы сталі прыкладам высокай маралі і самаадданай працы".

    "Няхай Ваш духоўны подзвіг і ў далейшым служыць яркай пуцяводнай зоркай, асвятляючы ў нашых сэрцах шлях да веры, любві, дабра і справядлівасці", - пажадаў Аляксандр Лукашэнка.