Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне Мітрапаліту Філарэту, Пачэснаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі

10 кастрычніка 2018 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Філарэта, Пачэснага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з 40-годдзем з дня назначэння на Мінска-Беларускую кафедру.

"Многія гады сілай маральнага аўтарытэту Вы дапамагалі аб'яднаць людзей з рознымі меркаваннямі і памкненнямі, знаходзіць правільныя рашэнні ў складаных сітуацыях. Дзякуючы Вашай дзейнасці хрысціяне Беларусі давяраюць Праваслаўнай царкве як апоры духоўнасці і высокіх маральных каштоўнасцей", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў, што адданасць Мітрапаліта Філарэта ідэалам любові і міласэрнасці з'яўляецца прыкладам таго, як намаганні аднаго чалавека здольны наблізіць грамадства да дасканаласці і напоўніць душу людзей любоўю і дабром. "Упэўнены, што Вашы веды, мудрасць і малітвеная падтрымка будуць і ў далейшым дапамагаць людзям у пошуку правільнага шляху, садзейнічаць умацаванню аўтарытэту Беларускай праваслаўнай царквы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў Мітрапаліту Філарэту здароўя, міру і поспехаў у служэнні на карысць Беларусі і праваслаўя.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь