Віншаванне Мітрапаліту Філарэту, пачэснаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Філарэта, пачэснага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з 50-годдзем архірэйскай хіратоніі.

    "Усё сваё жыццё Вы прысвяцілі пропаведзі праваслаўных каштоўнасцей, умацаванню веры і выхаванню падрастаючага пакалення ў традыцыях хрысціянскай любові, духоўнасці і міласэрнасці, – гаворыцца ў віншаванні. – Вы з’яўляецеся  адным з самых аўтарытэтных іерархаў у праваслаўным свеце. Ваша самаадданая дзейнасць была і застаецца прыкладам нястомнага служэння ідэалам міру і чалавекалюбства. У Беларусі высока цэняць вынікі Вашай працы па развіцці сацыяльнага служэння Царквы, захаванні традыцый верацярпімасці і міжканфесійнага дыялогу".

    З сардэчнай цеплынёй, павагай і ўдзячнасцю ставяцца да Мітрапаліта Філарэта вернікі. "Вы заўсёды былі добрым пастырам і настаўнікам для кожнага, хто звяртаўся за парадай і падтрымкай. Вашы вопыт, жыццёвая мудрасць, аптымізм запатрабаваны і сёння", - адзначаецца ў віншаванні.