Віншаванне Мілашу Земану з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Чэхіі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мілаша Земана з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Чэхіі.

    "Гэта перамога сведчыць аб прызнанні чэшскім народам Вашых заслуг. Сваім волевыяўленнем грамадзяне падтрымалі курс на забеспячэнне стабільнасці, паступальнае развіццё дзяржавы і далейшае ўмацаванне яе аўтарытэту на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні ўзаемавыгадных адносін з Чэхіяй як на двухбаковым узроўні, так і ў шматбаковым фармаце. "Спадзяюся на прадаўжэнне канструктыўнага беларуска-чэшскага дыялогу", - адзначыў ён.