Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Мігелю Марыа Дыяс-Канелю Бермудэсу з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Куба

14 кастрычніка 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Мігеля Марыа Дыяс-Канеля Бермудэса з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Куба.

"Упэўнены, што вы зможаце захаваць і прымножыць дасягненні кубінскай дзяржавы, стаць гарантам абароны інтарэсаў народа, будзеце паслядоўна адстойваць права краіны на самастойнае развіццё", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Мінску з павагай і сімпатыяй назіраюць за важнымі пераўтварэннямі на Кубе, якія праходзяць пры поўнай падтрымцы і ўдзеле ўсіх грамадзян. Кіраўнік дзяржавы перакананы, што вынікі гэтых працэсаў будуць садзейнічаць устойліваму прагрэсу.

"Пацвярджаю, што Беларусь для Кубы з'яўляецца добрым і надзейным сябрам. Разлічваю, што плённае і ўзаемавыгаднае двухбаковае супрацоўніцтва прадоўжыць дынамічна пашырацца", - падкрэсліў Прэзідэнт.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь