Віншаванне мэру Масквы Сяргею Сабяніну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 60-годдзем мэра Масквы Сяргея Сабяніна.

    "Дзякуючы высокаму прафесіяналізму і адказнаму стаўленню да справы Вы ўносіце вялікі ўклад у развіццё эканамічнага патэнцыялу Масквы, паляпшэнне якасці жыцця жыхароў расійскай сталіцы і павышэнне ўзроўню іх сацыяльнага дабрабыту", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што плённая дзейнасць Сяргея Сабяніна на дзяржаўнай пасадзе будзе і  ў далейшым садзейнічаць рэалізацыі сумесных праектаў і нарошчванню супрацоўніцтва з Беларуссю.