Віншаванне Лопесу Абрадору з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Мексікі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Лопеса Абрадора з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Мексікі.

    "Упэўнены, што беларуска-мексіканскія адносіны маюць істотны патэнцыял для ўмацавання плённага супрацоўніцтва на карысць грамадзян абедзвюх краін", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў надзею, што пры падтрымцы Лопеса Абрадора ўдасца нарасціць міждзяржаўныя палітычныя сувязі і надаць новую дынаміку двухбаковаму ўзаемадзеянню ў гандлёва-эканамічнай і іншых сферах.