Віншаванне лідару партыі "Наперад, Італія" Сільвіа Берлусконі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лідара партыі "Наперад, Італія" Сільвіа Берлусконі з 80-годдзем.

    "Ваш багаты вопыт дзяржаўнай дзейнасці, бясспрэчны аўтарытэт палітыка высокага класа разам з выключнай харызмай і невычэрпным аптымізмам садзейнічалі ўсебаковаму развіццю і ўмацаванню міжнародных пазіцый Італіі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з цеплынёй успамінае сустрэчы з палітыкам, тую атмасферу дружалюбнасці, супрацоўніцтва і ўзаемаразумення, якая панавала на іх. "Спадзяюся, што дружалюбныя беларуска-італьянскія адносіны будуць і ў далейшым пашырацца з зададзеным Вамі тэмпам", - дадаў Кіраўнік дзяржавы.