Віншаванне Клаусу Ёханісу з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Румыніі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Румыніі Клауса Ёханіса з перавыбраннем на гэту адказную пасаду.

    "Сваім волевыяўленнем народ чарговы раз падтрымаў Ваш курс на эканамічны рост і паступальнае развіццё дзяржавы, умацаванне яе аўтарытэту на міжнароднай арэне, - гаворыцца ў віншаванні. - Мінск зацікаўлены ў далейшым пашырэнні ўзаемавыгадных адносін з Бухарэстам у палітычнай, гандлёвай і гуманітарнай галінах, падтрымцы змястоўнага дыялогу па пытаннях рэгіянальнай бяспекі, актывізацыі плённых кантактаў на ўзроўні рэгіёнаў абедзвюх краін".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Клаусу Ёханісу моцнага здароўя і поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці.