Віншаванне кіраўніцтву Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Чан Дай Куанга і Генеральнага Сакратара Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі гэтай краіны Нгуен Фу Чонга з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Рэспубліка Беларусь гатова да паслядоўнага прадаўжэння двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх галінах, у першую чаргу ў эканамічнай і палітычнай сферах. Толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам у поўнай меры рэалізаваць патэнцыял беларуска-в'етнамскага ўзаемадзеяння, вывесці нашы адносіны на ўзровень стратэгічнага партнёрства", - гаворыцца ў віншаванні ў адрас Прэзідэнта В'етнама.

    Аляксандр Лукашэнка таксама з задавальненнем адзначыў пазітыўную дынаміку развіцця эканомікі і рост дабрабыту грамадзян В'етнама, узмацненне аўтарытэту краіны як уплывовай дзяржавы на міжнароднай арэне.

    У віншаванні Генеральнаму сакратару Кампартыі В'етнама Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў аснове беларуска-в'етнамскіх адносін ляжаць традыцыі дружбы, узаемнай падтрымкі і павагі. "На такім устойлівым фундаменце мы зможам дасягнуць станоўчых вынікаў, якія адпавядаюць доўгатэрміновым інтарэсам двухбаковага супрацоўніцтва ў эканамічнай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай і іншых галінах", - дадаў беларускі лідар.