Віншаванне кіраўніцтву, асабоваму складу, ветэранам органаў дзяржбяспекі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад, ветэранаў органаў дзяржаўнай бяспекі з прафесійным святам.

    "Знаходзячыся на варце суверэнных інтарэсаў Радзімы, на пярэднім рубяжы процідзеяння выклікам і пагрозам нацыянальнай бяспецы, ахоўваючы стабільнасць у грамадстве, вы служыце галоўным мэтам развіцця сучаснай незалежнай Беларусі, - гаворыцца ў віншаванні. - Дзякуючы высокай адказнасці, выключнай кампетэнтнасці і асабістай бездакорнасці, сёння вы эфектыўна вырашаеце вельмі складаныя стратэгічныя задачы, сваімі поспехамі дастойна прадаўжаеце слаўныя традыцыі многіх пакаленняў супрацоўнікаў адной з самых уплывовых і эфектыўных спецслужбаў у гісторыі".

    Кіраўнік дзяржавы адрасаваў словы асаблівай удзячнасці ветэранам, якія, прайшоўшы самыя цяжкія выпрабаванні, унеслі неацэнны ўклад у захаванне міру на беларускай зямлі, увасабляюць прыклад мужнасці, адвагі і беззапаветнай адданасці Айчыне.

    Прэзідэнт пажадаў кіраўніцтву, асабоваму складу, ветэранам органаў дзяржаўнай бяспекі моцнага здароўя, дабрабыту і новых дасягненняў у службе.