Віншаванне Кіраўніку спраў Прэзідэнта Віктару Шэйману з 60-годдзем

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Віктара Шэймана з 60-годдзем.

    "Ваш жыццёвы шлях з'яўляецца дастойным прыкладам сумленнага служэння Айчыне. За гады прафесійнай дзейнасці вы праявілі сябе як адказны кіраўнік, які ўмее эфектыўна вырашаць складаныя задачы дзяржаўнага будаўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што галоўнымі прыярытэтамі работы Віктара Шэймана нязменна заставаліся забеспячэнне нацыянальнай бяспекі, умацаванне абараназдольнасці і садзейнічанне эканамічнаму развіццю Беларусі.

    "Упэўнены, што вашы энергічнасць, самаддача, вернасць інтарэсам беларускага народа дадуць вам магчымасць і ў далейшым плённа працаваць на карысць Радзімы", - падкрэсліў Прэзідэнт.