Віншаванне Кацярыне Сакеларопулу з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Грэцыі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Кацярыну Сакеларопулу з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Грэцыі.

    "Пераканаўчыя вынікі галасавання парламентарыяў яскрава сведчаць аб падтрымцы Вашага курсу на захаванне грамадзянскай згоды, стварэнне неабходных умоў для далейшага аздараўлення нацыянальнай эканомікі і ўмацавання пазіцый краіны на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Беларусь і Грэцыя развіваюць традыцыйна дружалюбныя і канструктыўныя адносіны. "Упэўнены, што эфектыўная рэалізацыя існуючага патэнцыялу ўзаемадзеяння ў гандлёвай, адукацыйнай, навуковай і турыстычнай галінах поўнасцю адпавядае інтарэсам абедзвюх дзяржаў", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Кацярыне Сакеларопулу добрага здароўя і поспехаў у палітычнай кар'еры, а таксама прапанаваў сумесна працаваць на карысць народаў дзвюх краін.