Віншаванне Каталікосу ўсіх армян Вярхоўнаму Патрыярху Гарэгіну Другому

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Вярхоўнага Патрыярха Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна Другога.

    У віншаванні адзначаецца, што Беларусь і Арменію аб'ядноўваюць даўнія гісторыка-культурныя сувязі, у захаванні якіх вялікая роля хрысціянства.

    "Ваша пастырская праца накіравана на ўмацаванне міжканфесійнага дыялогу, грамадзянскага міру і згоды ў грамадстве. Застаючыся нязменным прыхільнікам пашырэння адкрытых партнёрскіх адносін паміж нашымі краінамі, Вы заўсёды садзейнічаеце далейшаму ўмацаванню дружбы армянскага і беларускага народаў", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.