Віншаванне Каталікосу ўсіх армян Вярхоўнаму Патрыярху Гарэгіну Другому

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Каталікоса ўсіх армян Вярхоўнага Патрыярха Гарэгіна Другога з днём нараджэння.
     
    «Вы многае робіце для ўмацавання ў грамадстве ідэалаў дабра, міласэрнасці і згоды, уносіце важкі ўклад у развіццё мірнага,  канструктыўнага дыялогу паміж рознымі канфесіямі і дзяржавамі», - гаворыцца ў віншаванні.
     
    Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што нястомная дзейнасць Гарэгіна Другога і ў далейшым будзе садзейнічаць духоўнаму збліжэнню, дружбе, рознабаковаму супрацоўніцтву беларускага і армянскага народаў.