Віншаванне Касым-Жамарту Такаеву з уступленнем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Касым-Жамарта Такаева з уступленнем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан.

    "У Беларусі вы вядомы як мудры дзяржаўны дзеяч, які даўно заслужыў павагу казахстанскага народа. У ходзе нашай нядаўняй сустрэчы ў Мінску вамі была пацверджана гатоўнасць да далейшага ўмацавання ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы перакананы, што беларуска-казахстанскае ўсебаковае плённае супрацоўніцтва будзе і ў далейшым развівацца ў духу стратэгічнага партнёрства і даверу.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Касым-Жамарту Такаеву добрага здароўя, дабрабыту і новых стваральных дасягненняў на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе.