Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне Каралю Тайланда Маху Вачыралангкорну Бадзінтхаратхеппхаяварангкуну

5 снежня 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Тайланда Маху Вачыралангкорна Бадзінтхаратхеппхаяварангкуна з Нацыянальным днём.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь надае важнае значэнне развіццю шматпланавых адносін з Тайландам. "Перакананы, што далейшае пашырэнне супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай галінах цалкам адпавядае інтарэсам грамадзян абедзвюх дзяржаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Каралю Тайланда моцнага здароўя і шчасця, а жыхарам гэтай краіны - міру і поспехаў.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь